МЗС Украіны пра абразу Зяленскага: «Пакінем гэты акт бясьсільля без адказу». Як яшчэ адрэагавалі ў Кіеве на заявы Лукашэнкі

Лукашэнка і Зяленскі ў Жытоміры, 2019 год

Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка пракамэнтаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра ініцыдэнт у Мачулішчах і прэзыдэнта Зяленскага. 

— Мы катэгарычна адхіляем інсынуацыі Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта датычнасьць украінскага боку да падзей на аэрадроме Мачулішчы. Відавочна, што гэта чарговая спроба стварыць штучную пагрозу з боку Ўкраіны, каб абгрунтаваць падтрымку расейскай агрэсіі.

Пагрозу трэба шукаць не ва Ўкраіне, якая змагаецца за сябе і шукае міру. Яна ў Расеі, якая ўсімі сродкамі спрабуе яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну, канчаткова пазбавіць яе незалежнасьці і сувэрэнітэту. Аляксандар Лукашэнка таксама дазволіў сабе грубы асабісты выпад у адрас прэзыдэнта Ўкраіны. Мы пакінем гэты акт бясьсільля без адказу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іх
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У СБУ і офісе Зяленскага адрэагавалі на заявы Лукашэнкі аб інцыдэнце на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам
  • Служба бясьпекі Ўкраіны: «СБУ ня мае намераў камэнтаваць словы чалавека, які называе сябе прэзыдэнтам Беларусі. Што ж датычыць любых выпадкаў „бавоўны“, то пра яе мы зможам дэталёва пагаварыць пасьля нашай перамогі».
  • У Цэнтры супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны назвалі заяву Аляксандра Лукашэнкі цынічнай, бо ён такім чынам «выстаўляе сябе ахвярай вайны і паказвае свайму насельніцтву, што ён супраць вайны, хоць ужо больш як год спрыяе расейскай агрэсіі... Паплечнік Пуціна таксама раскрыў хлусьню сваёй прапаганды, што пашкоджаньняў (самалёта) не было ўвогуле».
  • Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага Міхайла Падаляк: «Трэба вызначыцца з азначэньнямі. Тэракт — гэта калі ракеты абстрэльваюць украінскія гарады з тэрыторыі Беларусі. Дывэрсія — калі ДРГ заяжджаюць з боку беларускай мяжы. Напад на самалёт-карэктавальнік А-50 — гэта антытэрарыстычны акт, які, дарэчы, зьдзейсьнілі мясцовыя партызаны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іх