Адбыўся новы абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай

Кадры з папярэдняга абмену палоннымі.

Паміж Расеяй і Ўкраінай прайшоў чарговы абмен палоннымі. Мінабароны Расеі паведаміла пра вяртаньне 90 вайскоўцаў. Кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што ў рамках абмену ва Ўкраіну вярнуліся 130 чалавек.

«Гэта воіны УСУ, нацгвардзейцы, пагранічнікі, Дзяржаўная спэцыяльная служба транспарту, — напісаў Ярмак у сваім тэлеграм-канале. — Сярод іх — 87 абаронцаў Марыюпалю, 71 зь якіх — з „Азоўсталі“. Таксама вяртаем узятых у палон у раёне Бахмута і Салядара — усяго 35 чалавек з Данецкага напрамку».

Ярмак дадаў, што большасьць палонных, вернутых падчас гэтага абмену, маюць цяжкія раненьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўключыла беларуса Зязюльчыка, асуджанага на 10 гадоў турмы, у сьпіс для абмену палоннымі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызвалены ўкраінскі баец расказаў, што ваеннапалонных вывозілі ў СІЗА Расеі празь Беларусь