Пр гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Амас Гогштэйн.
Злучаныя Штаты былі адным з ініцыятараў абмежаваньня цэнаў на расейскую нафту, мэтай якога было перадухіліць сур’ёзныя перабоі з пастаўкамі з Расеі, зьнізіўшы пры гэтым даходы Масквы ад экспарту нафты і іншых відаў паліва.
Краіны «Вялікай сямёркі», Эўрапейскі зьвяз і Аўстралія 5 сьнежня ўвялі верхнюю мяжу цэн на расейскую нафту, якая экспартуецца па моры, устанавіўшы яе на ўзроўні 60 долараў за барэль у рамках санкцый супраць Расеі. 5 лютага «Вялікая сямёрка» і яе саюзьнікі ўвялі абмежаваньне на продаж расейскага паліва.
«Я думаю, што перавага гэтага працэсу складаецца ў тым, што ён працуе і што расейская нафта... таргуецца ніжэй за вызначаную цэнавую мяжу», — сказаў Гогштэйн журналістам у кулюарах энэргетычнай канфэрэнцыі ў Хʼюстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінфін РФ: нафтагазавыя даходы Расеі ў 2023 годзе зьнізіліся амаль удваяРасея, якая вырабляе каля 10% сусьветных запасаў нафты, абвясьціла ў лютым, што скароціць здабычу на 500 тысяч барэляў у суткі, ці каля 5% расейскай здабычы, у адказ на абмежаваньне цэнаў.
Гогштэйн сказаў, што скарачэньне мала паўплывала на цэны, якія пакупнікі плацілі за расейскую нафту.
«Я ня ведаю, чаму Расея скарачае сваю вытворчасьць, — сказаў ён. — Я думаю, што цана ня так моцна вырасла. Мы хочам пераканацца, што расейская нафта ёсьць на рынку і што яна прадаецца са зьніжкай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даходы Расеі ад экспарту нафты і газу ў студзені ўпалі амаль на 40%