«Пародыяй на правасудзьдзе» назваў працэс кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. «Асуджаю чарговае злоўжываньне правасудзьдзем з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі», — напісаў ён.
Генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч заявіла, што яе Рада падтрымлівае Ціханоўскую «ў нястомнай барацьбе за свабоду, справядлівасьць і дэмакратыю».
У адказ Ціханоўская падзякавала Пэйчынавіч-Бурыч: «Дзякуй усёй Эўропе за тое, што адкрылі свае сэрцы беларусам!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынеслі прысуды ў завочнай «справе Каардынацыйнай рады», у тым ліку Ціханоўскай, якая цяпер зь візытам у ЛёнданеВіцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Нікаля Бээр лічыць фарсам суд над Ціханоўскай. «Рэжым у Беларусі топча вяршэнства закону і карае Ціханоўскую за яе барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі. ЭЗ цьвёрда стаіць на баку гэтай сьмелай жанчыны і дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі», — падкрэсьліла Бээр.
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс зазначыў, што Сьвятлана Ціханоўская — легітымны лідэр беларускага народу, а «рашэньні незаконных лукашэнкаўскіх судоў ня могуць зьмяніць і ня зьменяць гэтую рэальнасьць». «Беларусь аднойчы зноў стане свабоднай», — упэўнены кіраўнік літоўскай дыпляматыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд Ціханоўскай: жорсткі, але завочны. Лукашэнка пралічыўся двойчы