Палітзьняволеных абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Суд над Касьцюговай і Кузінай распачаўся 6 лютага ў Менску. Шостага сакавіка пракурор запрасіў для іх па 10 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Эўрарадыё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палітзьняволенай Касьцюговай памёр бацька, у Беларусі не засталося сваякоў, якія могуць яго пахавацьПалітзьняволеных Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- «Дапамога дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»,
- «Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»,
- «Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці».
Касьцюгова — палітоляг, заснавальніца і рэдактарка сайту экспэртнай супольнасьці «Наша меркаваньне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспэртаў у маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 году.
Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa, экспэртка дасьледчага праекту bipart. Яе затрымалі ў Менску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сяброўкі чакаюць лістоў, як вестачак з фронту». Што вядома пра зьняволеную дасьледчыцу Тацяну Кузіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка палітзьняволенай Касьцюговай расказала, як жыць, калі рэжым забірае сям’ю. ВІДЭА