Пра гераічнае змаганьне беларуса Яўгена Логінава расказаў баец палка «Азоў» Руслан «Давід», які стаяў на абароне Марыюпаля і ў баях за «Азоўсталь» страціў нагу.
«Ён нарадзіўся ў Беларусі, але ў дзяцінстве з бацькамі пераехаў у Мікалаеў. Ён быў фізычна разьвіты, заўсёды займаў першыя месцы ў плаваньні. Цяжка знайсьці больш добрага і выхаванага чалавека. Браў удзел у гарадзкіх баях у Марыюпалі, ніколі не баяўся ворага і заўжды быў першым добраахвотнікам на любыя небясьпечныя заданьні. Адбіць пазыцыю — ён першы падымае руку; патрэбны добраахвотнікі, каб дапамагчы суседнім атрадам, — „Мальдэр“ зноў ахвочы. Ён заўсёды рваўся ў бой і заўсёды выходзіў сухім з жорсткіх агнявых кантактаў і паядынкаў», — расказаў пра пабраціма Руслан «Давід».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве разьвіталіся з Эдуардам Лобавым, яго пахаваюць на могілках Павонзкі. ФОТАЁн адзначыў, што 5 траўня на завод зайшла вялікая група расейскіх спэцназаўцаў.
«Яны ўзялі ў палон некалькі байцоў з сумежных частак, якія здалі, дзе знаходзяцца нашы байцы, як незаўважна падысьці і зь якога боку. Спачатку аднаму з нашых байцоў кінулі пад ногі гранату, завязаўся бой. „Мальдэр“ адкрыў агонь, перастрэльваўся з нападнікамі, але варожая куля трапіла яму ў сонную артэрыю», — прыгадаў дэталі бою «Давід».
Руслан «Давід» адзначыў, што Яўген «Мальдэр» не шукаў публічнасьці, узнагарод ці ўласнай выгады.
«Ён не хаваўся за тоўстымі сцэнамі і падваламі, ня еў спакойна кансэрвы і пайкі, ён быў сьмелы, і такіх людзей у Марыюпалі было ня так шмат. Ён адчуў на сабе ўвесь цяжар сапраўднай вайны і гарадзкіх баёў. Бязьмежная табе павага, „Мальдэр“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Волат», «Брэст», «Тур» і іншыя. Беларусы, якія загінулі ва Ўкраіне- Ад 24 лютага 2022 году, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне, загінулі сама меней 20 беларускіх добраахвотнікаў, якія баранілі тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Загінулыя ваявалі ў палку Каліноўскага, батальёне «Тэрор», аб’ядананьні «Пагоня», а таксама ў асобных частках украінскага войска.