У прэсавай службе FIG адзначылі, што, «на жаль, канфлікт ва Ўкраіне, які пачаўся больш за год таму, працягваецца».
«Улічваючы выключныя абставіны, зьвязаныя з гэтым канфліктам, выканкам FIG вырашыў... пацьвердзіць меры, прынятыя 26 лютага 2022 года і 4 сакавіка 2022 года, у тым ліку рашэньне аб тым, што расейскія і беларускія спартоўцы і афіцыйныя асобы, у тым ліку судзьдзі, ня будуць мець права ўдзельнічаць у спаборніцтвах FIG або санкцыянаваных FIG спаборніцтвах да далейшага паведамленьня», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 30 краін падтрымалі забарону на ўдзел Беларусі і Расеі ў Алімпійскіх гульняхФэдэрацыя дадае, што працягне сачыць за «агульнай сытуацыяй» і можа зьмяніць рашэньне ў залежнасьці ад абставін.
Спартоўцам Расеі і яе саюзьніка Беларусі быў забаронены ўдзел у спаборніцтвах па большасьці алімпійскіх відаў спорту пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 года.