Афіцыйныя мэдыя паведамілі, што борт «цэлы, непашкоджаны і нясе службу ў звычайным рэжыме» і ў адпаведнасьці з плянам «зьдзейсьніў аблёт дзяржаўнай мяжы ў групе і суправаджэньні іншых самалётаў».
Тэлеграм-канал «Пул Первого», блізкі да прэсавай службы Лукашэнкі, заявіў, што А-50 суправаджаў «борт № 1». Аднак, як стала вядома тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн», пашкоджаны самалёт пакінуў паветраную прастору Беларусі і, «паводле папярэдняй інфармацыі», адправіўся на рамонт у Таганрог. Дакладнага пацьверджаньня гэтых дадзеных не было.
Іх атрымаў партал «Зеркало».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: расейскі самалёт А-50, пра пашкоджаньне якога паведамляў ByPol, вылецеў у Расею. ВІДЭАПад выглядам супрацоўніцы беларускага аэрадрому ў Мачулішчах, дзе базаваўся А-50, журналістка «Зеркала» патэлефанавала на «Таганроскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Берыева». У яго склад уваходзіць 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які займаецца аднаўленьнем падобнай тэхнікі. У прыёмнай адзначылі, што самалёт з бартавым нумарам 43 сапраўды паступіў да іх.
— Я вам тэлефаную наконт рамонту самалёта А-50, які зь Беларусі да вас паступіў. Маё начальства сказала ў вас удакладніць падрабязнасьці...
— А-50? 43-і борт вы маеце на ўвазе?
— Так, так.
— Я вам дам тэлефон, зьвяжыцеся па ім. Гэта дырэктар дырэкцыі гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўваньня.
— Проста мне даюць гэтыя нумары, мне хаця б даведацца, колькі самалёт на рамонце будзе...
— Гэта дакладна да яго. Гэты самалёт у яго ведамства паступіў.
— Гэта сапраўды той самалёт, зь Беларусі?
— Так-так, той, які ўчора да нас прыбыў.
У прыёмнай журналістцы далі некалькі нумароў, аднак па ніводным зь іх не адказалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol апублікаваў відэа паветранай выведкі ў Мачулішчах