«Эўрапейскі Зьвяз самым рашучым чынам асуджае фіктыўны судовы працэс, які зьяўляецца яшчэ адным жахлівым прыкладам таго, як рэжым Лукашэнкі спрабуе прымусіць замаўчаць людзей, якія выступаюць у абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі. Але ў Лукашэнкі нічога ня выйдзе. Іх заклік да свабоды гучыць гучна нават з турмы», — гаворыцца ў заяве Барэля.
ЭЗ зноў заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня палітвязьняў у Беларусі (1.458 на 3 сакавіка), якіх «жорстка перасьледавалі за тое, што яны адважыліся выступіць супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, за непрыманьне вайны Расеі супраць Украіны і ролі Беларусі ў гэтай агрэсіі»
«ЭЗ гатовы рэагаваць на рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека з боку рэжыму ў дачыненьні да свайго насельніцтва, — падкрэсьліваецца ў заяве. — ЭЗ будзе і надалей падтрымліваць усіх, хто адважна імкнецца да сувэрэннай, свабоднай, дэмакратычнай, бясьпечнай і квітнеючай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта адзін з многіх варыянтаў фашызму». Рэакцыі на вырак лідэрам «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такая ж штодзённая ганьба, як падтрымка Лукашэнкам пуцінскай вайны». Міжнародная рэакцыя на прысуд праваабаронцам «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч пра вырак Бяляцкаму і вясноўцам: «Такія рэчы расчышчаюць шлях да грамадзянскай вайны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 10 гадоў зьняволеньня. Суд пакараў нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага і вясноўцаў