«Лукашэнка заявіў, што беларускія вытворцы зацікаўленыя ў вывучэньні „кампэтэнцый і тэхналёгій кітайскіх кампаній у фармаваньні кампанэнтнай базы, вытворчасьці рухавікоў, трансмісій, мастоў, іншых вузлоў і агрэгатаў“. Раней ISW ацэньваў, што Кітай можа таемна перапраўляць у Расею празь Беларусь ваенную тэхніку або тэхніку падвойнага прызначэньня», — гаворыцца ў паведамленьні ISW.
Як мяркуюць аналітыкі, «Лукашэнка, імаверна, таксама мае намер гэтымі пагадненьнямі падтрымаць свае даўнія намаганьні па ўзмацненьні кітайскага эканамічнага ўплыву ў Беларусі, каб застрахавацца ад расейскага інтэграцыйнага ціску, хоць гэтыя меры ў лепшым выпадку адтэрмінуюць кампанію Расеі па забесьпячэньні поўнага эканамічнага кантролю над Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго Лукашэнка хоча ад Кітаю. Меркаваньне Валера КарбалевічаАляксандар Лукашэнка заявіў 1 сакавіка падчас візыту ў Кітай, што яго краіна цалкам падтрымлівае ініцыятыву Пэкіна па дасягненьні міру ва Ўкраіне.
МЗС Кітая 24 лютага прадставіў плян па ўрэгуляваньні вайны Расеі з Украінай. Дакумэнт зьмяшчае 12 пунктаў, якія, на думку Пэкіна, будуць садзейнічаць завяршэньню баявых дзеяньняў. Сярод іх — спыненьне агню і баявых дзеяньняў, пачатак мірных перамоваў, спыненьне аднабаковых санкцый і іншае.
Генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг выказаў скептыцызм наконт пляна Кітая, сьцьвярджаючы, што Пэкін «не заслугоўвае вялікага даверу», паколькі «ня змог асудзіць незаконнае ўварваньне ва Ўкраіну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі адпавядае нашым асьцярогам». У ЗША пракамэнтавалі візыт Лукашэнкі ў Кітай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выправіўся ў свой 13-ы візыт у Кітай, абмеркаваў гандаль і мірны плян Пэкіну для Ўкраіны