Дэмакратычная лідэрка Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у бэльгійскай сталіцы з 28 лютага па 2 сакавіка.
28 лютага Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад студэнтамі Каледжа Эўропы і Эўрапэйскай дыпляматычнай акадэміі, дзе падкрэсьліла, што вайна Расеі супраць Украіны ня скончыцца пакуль Беларусь не стане вольнай:
«Год таму Расея напала на нашых сясцёр і братоў ва Ўкраіне. Пра што людзі часам забываюць, дык гэта пра іншую вайну, якая ўсё яшчэ працягваецца — вайна Лукашэнкі супраць народа Беларусі. Гэтыя дзьве вайны ўзаемазлучаныя: вайна Пуціна супраць украінцаў стала магчымай дзякуючы вайне Лукашэнкі зь беларусамі»,— заявіла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пракамэнтавала 19-гадовы тэрмін, якога патрабуе ёй пракурор у завочным судзеСьвятлана Ціханоўская распавяла што рэжым у Менску ставіць пад пагрозу бясьпеку ўсей Эўропы:
«Барацьба з тыраніяй не абмяжоўваецца межамі. Калі Ўкраіна пераможа, але Лукашэнка будзе ў Менску, усё роўна застанецца сталая пагроза Ўкраіне і астатняй Эўропе. Толькі вызваленьне беларусаў ад тыраніі прывядзе да сапраўднай перамогі, справядлівасьці, дэмакратыі і свабоды ва Ўсходняй Еўропе. Гэтая барацьба ня скончыцца, пакуль Беларусь не стане свабоднай, дэмакратычнай краінай»,— сказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў АБСЭ: «Лукашэнка павінен паўстаць перад трыбуналам»Ціханоўская расказала пра беларускі дэмакратычны рух падчас вайны Расеі супраць Украіны, падкрэсьліла, што беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазыцыю:
«Беларускі супраціў мужна змагаецца далей. Беларускія валянтэры дапамагаюць украінскім сілам інфармаваньнем іх аб перамяшчэньні расейскіх ваенных канвояў і самалётаў. 26 лютага на ваеннай авіябазе пад Менскам беларускія партызаны зьнішчылі вельмі важны расейскі баявы самалёт. Гэты акт супраціву ўжо параўноўваюць з патапленьнем крэйсера "Масква"»,— расказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўропы пачынае рэалізацыю пляна падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасьціПлянуецца, што 1 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская адкрые місію «Дэмакратычнай Беларусі» ў Брусэлі, паведамляе яе прэсавая служба.
Ціханоўская таксама возьме ўдзел у панэльных дэбатах разам з выканаўчым віцэ-прэзыдэнтам Эўрапэйскай камісіі па Эўропе Маргрэт Вестагер і генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пэйчыновіч-Бурыч.
Лідар дэмакратычнай Беларусі таксама сустрэнецца з віцэ-прэзыдэнтам Еўрапарлямента Мікалаем Бірам, з дэлегацыяй Еўрапарлямента па сувязях з Беларусьсю і з беларускай дыяспарай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская дамовілася аб супрацоўніцтве з украінскай дэлегацыяй у Вене