На 28 лютага 2023 году ў Беларусі 1443 палітзьняволеныя (паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна»), зь іх больш за 80 — дзеячы культуры.
Праект паўстаў дзякуючы ініцыятыве «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасадзе Беларусі ў Бразыліі, піша газэта «Новы час».
Стваральнікі зьбіраюць вершы палітзьняволеных і перакладаюць іх на розныя мовы. Ужо можна пачытаць творы па-беларуску, па-ангельску і па-партугальску. Таксама на сайце ёсьць інфармацыя пра палітвязьняў і магчымасьць паслаць ліст онлайн.
«Вершы з-за кратаў» маюць натхняць больш людзей на падтрымку тых, хто рэпрэсаваны за свае каштоўнасьці, але з гонарам праходзіць нават самыя цяжкія выпрабаваньні, пішуць ініцыятары праекту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прызначылі дату разгляду апэляцыйнай скаргі палітзьняволенай Дар’і ЛосікУ зборнік увайшлі творы двух зьняволеных журналістаў Свабоды, Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка:
- Ігара Лосіка, адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек. Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў зьняволеньня.
- Яго жонку Дар'ю Лосік за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка, пакаралі 2 гадамі зьняволеньня.
- Андрэя Кузьнечыка, журналіста Радыё Свабода, затрымалі 25 лістапада 2021 года. У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў яго стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК) і прысудзіў 6 гадоў турмы. Суд доўжыўся 3 гадзіны.