Апэляцыйную скаргу Дарʼі Лосік разгледзяць 21 сакавіка, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дар’ю пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу) за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.
Да разгляду апэляцыйнай скаргі яе перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеную Дарʼю Лосік, якую асудзілі на 2 гады калёніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗАУ няволі на Дар’ю чыняць ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блякуюць ліставаньне.
Увесь час папярэдняга зьняволеньня свайго мужа і пасьля прысуду яму Дарʼя рэгулярна езьдзіла ў турму, дзе ўтрымлівалі Ігара, вазіла яму перадачы, праяжджаючы дзеля гэтага сотні кілямэтраў штотыдзень.
У Ігара і Дар’і Лосікаў ёсьць 4-гадовая дачка Паўлінка, якую цяпер даглядаюць бацькі палітзьняволеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Лосік напісаў жонцы Дар’і 15 лістоў. Яна не атрымала ніводнага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дар’ю Лосік пакаралі 2 гадамі калёніі за інтэрвію пра мужа-палітвязьня. Іхнай дачцэ 4 гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мяне хочуць пакараць, я прыму гэта з гонарам». Як прайшоў суд над Дар’яй Лосік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каханьне за кратамі. Як у Беларусі прызнаюць палітзьняволенымі цэлыя сем’і