Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заяўляў, што Беларусь акупаваная Расеяй.
Цяпер у інтэрвію Радыё Свабода ён патлумачыў, чаму Кіеў, тым ня менш, дагэтуль не разрывае дыпляматычных адносінаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
— У адным з сваіх інтэрвію вы сказалі, што Расея фактычна акупавала Беларусь, але беларускі народ ня хоча ваяваць супраць Украіны. У прыватнасьці, вы заявілі эстонскаму выданьню: «Давайце будзем шчырымі: Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй, і яна была акупаваная даволі доўга ў эканамічным, палітычным і іншых сэнсах». Тады патлумачце лёгіку, чаму Ўкраіна дагэтуль не разарвала дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю, калі яна акупаваная Расеяй? Навошта гэта Кіеву? Што дае Ўкраіне і Кіеву прысутнасьць у Беларусі?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны: Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй— Чалавек, які зараз мае пэўныя паўнамоцтвы на тэрыторыі Беларусі, ён так лічыць, ён кантралюе ўсю сытуацыю. Вы хочаце, каб мы правакавалі сытуацыю адносна пэўных працэсаў на тэрыторыі Беларусі сёньня? Я так ня думаю.
Мы разумеем усё, што адбываецца. Безумоўна, усе тыя працэсы, якія адбываюцца там, у Беларусі, — гэта пэўны выклік для нас. І вы павінны сьвядома разумець, што ў нас няма жаданьня, каб з тэрыторыі Беларусі аддавалі загады беларускім войскам уварвацца на нашую тэрыторыю. Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cакратар Рады нацбясьпекі і абароны Ўкраіны: Мы ўлічваем, што ёсьць беларускі народ, які ня мае ніякага жаданьня ваяваць з наміІ ў нас на кожным пасяджэньні Стаўкі гучыць даклад вярхоўнага галоўнакамандуючага пра сытуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы. Сёньня там дысьлякаваныя каля 10 тысяч вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі, якія трэніруюцца на палігонах, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі. Яны даюць ім такую магчымасьць. Але я яшчэ раз падкрэсьлю, што ў нас няма жаданьня, каб Беларусь і беларускае войска ўвайшлі разам з расейцамі на баку Расеі.
— Вы лічыце, што пакуль там прысутнічаюць украінскія дыпляматы, рызыка эскаляцыі зьніжаецца?
— Працэсаў, якія адбываюцца, шмат. Скажам, у Расеі шмат дыпляматаў зь іншых краінаў.