Палітзьняволенага Артура Хлуса 5-ы месяц трымаюць за кратамі, да свайго затрыманьня ён працаваў фэльчарам горадзенскай брыгады хуткай дапамогі.
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага мэдыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Справу разглядае судзьдзя Дзьмітры Кедаль.
Палітзьняволены Артур Хлус да свайго затрыманьня працаваў фэльчарам горадзенскай брыгады хуткай дапамогі і быў студэнтам Горадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 году за рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і за ўдзел у пратэстах і да суду зьмясьцілі ў СІЗА горадзенскай турмы № 1.
За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Здраднікі, сабатажнікі». У Генштабе расказалі, каго будуць лічыць «пагрозай нацыянальнай бясьпецы Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля інцыдэнту ў Мачулішчах Лукашэнка правёў нараду зь сілавікамі