Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак паведаміў пра вынікі візыту міністра замежных спраў Саудаўскай Арабіі ў Кіеў.
«Украіна атрымае сапраўдную дапамогу ад Саудаўскай Аравіі, якая лічыцца найбуйнейшай эканомікай на Блізкім Усходзе. У рамках візыту ў офіс прэзыдэнта былі падпісаны два дакумэнты, якія аформілі аказаньне дапамогі ў памеры 400 мільёнаў даляраў для Украіны: гуманітарнай дапамогі на 100 мільёнаў даляраў і нафтапрадукты на 300 мільёнаў», — напісаў ён у Тэлеграме.
Ярмак падзякаваў Саудаўскай Арабіі за «важны крок» — падтрымку рэзалюцыі ААН па ўстойлівым міры ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік украінскай выведкі: Украіна ўвесну будзе гатовая наступаць на поўдніУ Кіеве міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі прынц Файсал Бін Фархан Аль Сауд сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.