Старшыня Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч у этэры «Беларусь 1» расказаў, як будзе разбудавана так званае «Народнае апалчэньне», праект аб якім днямі абмяркоўвалі з удзелам Лукашэнкі.
«Ім будзе выдадзена стралковая зброя. Зброя будзе захоўвацца пры іх. Жыць яны будуць і харчавацца дома», — сказаў Вальфовіч.
Прымаць рашэньне аб тым, каго браць у апалчэньне, будуць кіраўнікі мясцовай улады: старшыні абласных, раённых выканкамаў і гэтак далей. У іх будзе «шырокае поле магчымасьцяў» у прыняцьці рашэньня аб тым, ці можна выдаваць чалавеку зброю. Паводле яго, у гэтае апалчэньне будуць браць і жанчын, калі яны будуць адпавядаць патрабаваньням.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі падрыхтаваў законапраект «Аб народным апалчэньні» на выпадак ваенных дзеяньняў«Будуць вывучаныя катэгорыі грамадзян», — абяцае кіраўнік Савету бясьпекі.
Звальняцца з працы для нясеньня службы ў апалчэньні не патрабуецца, але па рашэньні мясцовага кіраўніка яны будуць на нейкі час вызваляцца ад працы для выкананьня абавязкаў у дружынах. Заробак пры гэтым будзе захоўвацца.
Пры гэтым служба ў апалчэньні не вызваляе грамадзяніна ад вайсковай службы: пры неабходнасьці тыя, хто да яе прыдатны, могуць быць мабілізаваныя і ў войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін патлумачыў, хто трапіць у народнае апалчэньне і навошта яно