2 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24» Дзьмітрыю Лукшу прысудзілі 4 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў), ягонай жонцы Паліне Палавінцы — 2,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Іх абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
24 лютага ў Вярхоўным судзе разгледзелі скаргу на прысуд Лукшы. У выніку вырак экс-журналісту БТ пакіну бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чым абвінавачваюць беларусаў, якіх судзяць за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусі»Дзьмітрыя Лукшу затрымалі пасьля ператрусу ў кватэры сёлета ў Менску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона X».
На момант затрыманьня Дзьмітры працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24», падставай для затрыманьня стаў ягоны апошні сюжэт на канале.
Паліну Палавінку затрымалі 2 чэрвеня.
Абаіх неўзабаве перавядуць у калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «дыскрэдытацыю Беларусі» былога журналіста БТ асудзілі на 4 гады калёніі, ягоную жонку — на 2,5 года