«Пакуль, як апошнія дні паказалі, ні з тэрыторыі Польшчы, ні з тэрыторыі Літвы, тым больш Украіны канцэнтрацыі войскаў для таго, каб уцягнуць нас у вайну, мы не заўважаем. Мы гэта станоўча ацэньваем», — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.
Разам з тым ён падкрэсьліў, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі з тэрыторыі Ўкраіны вайна набудзе зусім іншы характар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка спрабуе спалучыць ролі голуба міру і ваеннага саюзьніка Крамля», — Аляксандар Класкоўскі«Мы ня хочам ніякай вайны. Тым больш украінцы, людзі, народ украінскі — гэта не чужыя нам людзі. Гэта родныя нам людзі. Нават мае продкі недзе там ва Ўкраіне нарадзіліся паміж Чарнігавам і Кіевам. Гэта ўжо з асабістага. Таму мы абсалютна не зьбіраемся нападаць на Ўкраіну. Але, ня дай Бог, з тэрыторыі Ўкраіны будзе ўчыненая агрэсія ў дачыненьні да беларускай дзяржавы — мы вымушаныя будзем адказваць. І я ўпэўнены, што тут мы падтрымку атрымаем усёй сусьветнай супольнасьці, у тым ліку і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Калі супраць нас будзе ўчыненая агрэсія», — заявіў Лукашэнка ў інтэрвію кітайскім СМІ.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб плянах Польшчы і краін Балтыі, а таксама Ўкраіны, напасьці на Беларусь. Ён казаў, што беларуская армія дапамагае Расеі, стрымліваючы «ўдар у сьпіну» з боку Захаду. У кастрычніку КДБ і Мінабароны Беларусі заявілі, што ў лістападзе чакаецца атака з Украіны на Маларыту. Лукашэнка тады ж заявіў аб разгортваньні супольнай з Расеяй групоўкі войскаў. У Беларусь прыбылі тысячы расейскіх салдатаў. Расейскі бок абгрунтаваў гэта занепакоенасьцю Лукашэнкі пагрозай з Захаду, а сам Лукашэнка патлумачыў стварэньне групоўкі «абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Ўкраіны гэта стратэгічна важна», — палітоляг Андрэй Казакевіч