Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс Reform.by.
Як паведаміла мытня, Літва затрымала больш за 3000 тон карбаміду на суму звыш 2 мільёнаў эўра. Падчас сьледчых дзеяньняў правялі ператрусы ў трох гарадах, затрымалі дваіх падазраваных.
Згодна з расьсьледаваньнем, для транспартаваньня ўгнаеньняў выкарыстоўвалася кампанія прыкрыцьця. Яна была зарэгістраваная ў Беларусі і не падпала пад санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія ўлады абыходзяць заходнія санкцыіБеларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) паведаміў пра затрыманьне ў Літве 15 вагонаў зь беларускімі азотнымі ўгнаеньнямі 10 лютага. Груз павінен быў трапіць зь Беларусі ў Дубай зь перавалкай у порце Клайпеды. Афіцыйна адпраўніком грузу была кампанія «Тэхнаспецтрэйдынг». У БРЦ лічаць, што яна выкарыстоўваецца для абыходу санкцый ЭЗ у дачыненьні да «Гродна Азоту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў зь беларускімі ўгнаеньнямі