Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, выйсьці на мітынгі супраць вайны ў гадавіну нападу Расеі на Ўкраіну, 24 лютага. Месцам такіх акцый могуць быць дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі ў замежных гарадах, гаворыцца ў заяве, апублікаванай 23 лютага прэсавай службай Ціханоўскай:
«24 лютага 2022 году пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Празьяго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтай вайны», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нягледзячы на вайну і абстрэлы. Украіну за год расейскага ўварваньня наведала рэкордная колькасьць замежных палітыкаў. ФОТАЯна падкрэсьліла, што беларусы пасьля пачатку вайны спынялі эшалёны з вайсковай тэхнікай, дасылалі інфармацыю аб перамяшчэньнях расейскіх войскаў. Беларусы таксама працягваюць валянтэрскую працу ва Ўкраіне, а добраахвотнікі ваююць у шэрагах УСУ:
«Заўтра будзе год, як ідзе вайна, якой ня мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць „суткі“, а за песьню гурту „Акіян Эльзы“ заводзяць крыміналку, немагчыма выйсьці на вуліцу з нацыянальнымі сьцягамі Украіны і Беларусі», — нагадала кіраўніца Абʼяднанага пераходнага кабінэта.
Тым, хто яшчэ ня ведае, дзе ў іхным горадзе ці краіне будуць праводзіцца мітынгі, Сьвятлана Ціханоўская прапанавала знайсьці мясцовыя суполкі беларусаў з дапамогай сэрвісу dze.chat і далучыцца да пікетаў ля амбасадаў Беларусі ці іншых антываенных акцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У капітуляцыю Зяленскага мы не паверылі». Што адбывалася ў беларускім войску ў пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лютага: 3 гады калёніі за камэнтар у «справе Зельцэра»; яшчэ адну беларуску затрымалі па вяртаньні з-за мяжы