«Мудрак Алег Васільевіч — маёр, герой, сталёвы чалавек, мой дзядзька, мой брат, мая апора, мой гонар, мой маяк і прыклад характару! Ён гарэў гэтым жыцьцём, наасалоджваўся і запальваў сэрцы ўсіх людзей вакол», — напісаў Данііл.
Прычыны сьмерці ён не называе. Жонка камандзіра «Азова» Дзяніса Пракапенкі Кацярына выклала Instagram-сторыз, дзе гаворыцца, што ў 35-гадовага Мудрака спынілася сэрца.
Алег Мудрак браў удзел абароне горада-порта Марыюпаля, які з пачатку сакавіка 2022 года знаходзіўся ў аблозе. Байцы палка «Азоў» і іншых украінскіх падразьдзяленьняў тады аказаліся заблякаваныя на камбінаце «Азоўсталь». Летась у траўні Алег трапіў у расейскі палон. Яму ўдалося перажыць тэракт у калёніі ў Аленаўцы.
Яго фота — да і пасьля палону — апублікаваў на сваёй старонцы ў твітары журналіст Станіслаў Асееў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перадача Ўкраіне з Расеі палонных упершыню адбывалася празь Беларусь. Што вядома пра лягістыку абмену16 траўня першых байцоў з «Азоўсталі» даставілі на акупаваную тэрыторыю Данбаса. 21 траўня Мінабароны РФ заявіла, што камбінат перайшоў пад кантроль расейскіх войскаў. Сьцьвярджалася, што ўсяго ў палон здаліся 2439 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі завода. У верасьні ў выніку абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй Алег Мудрак у ліку іншых вярнуўся дадому.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі. Сярод вызваленых — абаронцы «Азоўсталі»