У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці», заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед, якога цытуе прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў.
Андрэй Швед паведаміў, што колькасьць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у 2022 годзе зьнізілася і працягвае зьмяншацца.
У той жа час генэральны пракурор заявіў, што ў Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
Швед згадаў завочныя суды над дзеячамі Фонду спартовай салідарнасьці, «Народным антыкрызісным кіраўніцтвам», адміністратарамі каналу Nexta, былым дырэктарам ПВТ Валерам Цапкалам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Вярхоўнага суду: «Летась завочныя суды вынесьлі прысуды 1400 асобам»Ён дадаў, што суды ўхвалілі 382 пазовы пракурораў аб прызнаньні рознай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
З 2020 году любую крытыку ўладаў ці публічны пратэст, а з 2022 году, пасьля нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, нават антываенныя выказваньні рэпрэсіўныя органы інтэрпрэтуюць як «экстрэмізм».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лютага: 1,5 года калёніі за выказваньне супраць вайны; па 3 гады «хатняй хіміі» тром удзельнікам пратэстаў- З 2020 году ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманьняў.
- Супраць грамадзян завялі каля 12 тысяч крымінальных спраў па такіх затрыманьнях, у гэтых справах падазраванымі праходзяць дзясяткі тысяч людзей.
- Дзясяткі тысяч беларусаў пакінулі краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.
- Праваабаронцы «Вясны» па стане на 22 лютага 2023 прызналі палітвязьнямі 1439 чалавек.