У выніку двух новых землятрусаў, якія адбыліся ўвечары ў панядзелак, 20 лютага, на мяжы Турэччыны і Сырыі, загінулі сама меней 11 чалавек, яшчэ больш за 700 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, паведамляе Reuters.
Пра гібель шасьці чалавек у Турэччыне паведаміла са спасылкай на Ўпраўленьне ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў (AFAD) газэта Hurriyet. Яшчэ 294 чалавекі пацярпелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Турэччыне і Сырыі перавысіла 46 тысяч чалавекПа словах міністра аховы здароўя краіны Фахрэціна Коджы, 18 чалавек атрымалі сурʼёзныя раненьні. Пошукава-выратавальныя работы на месцы разбурэньняў працягваюцца.
У Сырыі, паводле зьвестак тэлеканала Al Arabiya, чатыры чалавекі загінулі пры паніцы ў цісканіне, якая ўзьнікла пры падземных штуршках, у гарадах Алепа і Тартус. Яшчэ адна жанчына, як перадае Sky News Arabia, загінула ў горадзе Латакія, разьмешчаным на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.
Як паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека, сама меней 320 чалавек атрымалі траўмы ў падкантрольных Сырыі раёнах, яшчэ 150 чалавек пацярпелі на паўночным захадзе краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На поўдні Турэччыны адбыўся новы моцны землятрус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ратавальнікі вярнуліся з Турэччыны, разам зь імі — 4 беларускі з 9 дзецьмі. Колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 45 тысяч