У судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы 16 лютага вынесьлі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макаранку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расеі і назваў іх акупантамі, паведамляе «Вясна».
Віктара абвінавацілі паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса («парушэньне раўнапраўя грамадзян»). Судзьдзя Арцём Падалянец на запыт пракуроркі Сьвятланы Пасемкі прызначыў Віктару Макарэнку штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).
Індывідуальная дзейнасьць Макаранкі, якую ён вёў з 1993 году, спынілі рашэньнем эканамічнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанаму за абразу Лукашэнкі замянілі «хатнюю хімію» на калёнію па пратэсьце пракурора28 кастрычніка 2022 года адзін з праўладных тэлеграм-каналаў апублікаваў пост, у якім расказаў пра затрыманьне ў Баранавічах дырэктара крамы аўтазапчастак. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не прадавай ім нічога, яны акупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі.
У выніку бізнэсоўца затрымалі. Як пішуць праваабаронцы са спасылкай на праўладны тэлеграм-канал, пасьля затрыманьня ў яго нібыта знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах 2020 году, а таксама інфармацыю пра зробленыя пасьля 24 лютага 2022 году грашовыя пераводы ўкраінскаму войску.
Баранавіцкая міжраённая пракуратура тады паведаміла, што завяла крымінальную справу на 65-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз да гадавіны вайны разглядае новы пакет санкцый супраць уладаў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць заснавальніка Symbal.bу Белавуса, яго абвінавацілі ў «распаўсюджваньні ідэй беларускага нацыяналізму»