Судовая калегія ў крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу па апэляцыйным пратэсьце пракурора Чэрыкаўскага раёну на прысуд, які быў вынесены палітвязьню Аляксею Ушакову.
Аляксея Ушакова абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
Летась у лістападзе судзьдзя Аляксандар Краўчанка прызначыў Ушакову 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
Аднак пракурор вынес пратэст на прысуд, які разгледзелі 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суду вынесла новае пакараньне ў выглядзе 2 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць заснавальніка Symbal.bу Белавуса, яго абвінавацілі ў «распаўсюджваньні ідэй беларускага нацыяналізму» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ігара Аліневіча зьмяшчалі ў ШЫЗА ў турме