Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што на апошніх перамовах у Эўропе і пасяджэньні групы «Рамштайн» аб вайсковай дапамозе Ўкраіне публічна не абмяркоўвалася пытаньне аб візыце міністра замежных спраў Вугоршчыны Пэтэра Сіярта ў Менск.
«У тых праявах зразумела, што яны не падтрымліваюць такую пазыцыю. Яны больш чым зьдзіўлены, але гэта партнэр Альянсу, таму маўклівая нязгода, я б так сказаў», — сказаў Аляксей Рэзьнікаў у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом 13 лютага.
Такім чынам украінскі міністар адказаў, калі журналіст запытаў аб рэакцыі эўрапейскіх партнэраў Украіны на візыт вугорскага міністра ў Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі вугорцы дамовіцца з Лукашэнкам ня змогуць, то Эўразьвяз нічога не губляе», — палітоляг Кудзько пра візыт вугорскага міністра ў МенскПэтэр Сіярта прылятаў у Менск 13 лютага. Гэта першы падобны візыт з 2020 году. Папярэдні раз прадстаўнік Вугоршчыны пабываў у Беларусі 5 чэрвеня 2020 году, яшчэ да сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і хвалі масавых рэпрэсій. Тады Беларусь з афіцыйным візытам наведаў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан. Пасьля таго прадстаўнікі краін Эўразьвязу на ўзроўні прэм’ераў ці кіраўнікоў МЗС у Беларусь не прыяжджалі.
Вугоршчына ад самага пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны 24 лютага 2022-га займала неадназначную пазыцыю, адрозную ад большасьці краін Эўразьвязу, куды сама ўваходзіць. Кіраўніцтва дзяржавы, у тым ліку асабіста Сіярта, выказвалася супраць перадачы ўзбраеньняў Украіне, нібыта праз засьцярогу наконт вугорскага насельніцтва ўкраінскага Закарпацьця.
Прэм’ер-міністра Віктара Орбана і Сіярта абвінавачвалі ў празьмернай супрацы з Масквой. Вугоршчына стала адной з краін, якія адхілілі прапанову забараніць расейцам атрымліваць шэнгенскія візы.
Празь некалькі дзён пасьля візыту ў Менск кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, заявіўшы, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесьці да зацягваньня або пашырэньня вайны ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Вугоршчыны расказаў, навошта прылятаў у Менск