21 лютага 2023, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбудуцца дзясятыя заняткі курсаў «Мова нанова» ў Беластоку. Яны ладзяцца ў беларускім асяродку «Новая зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).
Імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00 польскага часу (21:00 беларускага), на ёй пройдзе і беларуская дыктоўка.
Тэкст дыктоўкі прачытае сьпявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.
Таксама арганізатары правядуць онлайн-трансьляцыю дыктоўкі, каб яе маглі напісаць тыя, хто будзе адсутнічаць у Беластоку. Пазьней тэкст апублікуюць у сацыяльных сетках і ў апісаньне трансьляцыі на YouTube, каб удзельнікі маглі праверыць сябе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гадзіньнікавы завод «Луч» выпусьціў калекцыю да Дня роднай мовыТаксама ў аўторак, 21 лютага, адбудуцца беларускія дыктоўкі ў Менску і Варшаве. Рэспубліканская дыктоўка ў Менску прызначана на 13:00 у рэжыме онлайн-трансьляцыі на youtube-канале Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і на плятформе Zoom. Плянуецца таксама жывая трансьляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
У 17:30 (19:30 менскага часу) Беларуская дыктоўка адбудзецца ў Варшаве на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Паўдзельнічаць можна будзе як непасрэдна на месцы (Варшава, вул. Добра, 55, заля 1.110), так і ў фармаце онлайн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве і Менску 21 лютага правядуць беларускую дыктоўку. Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Радыё «Культура» будзе трансьляваць «Рэспубліканскую дыктоўку» ў жывым этэры