Тысячы людзей лічацца зьніклымі бязь вестак праз тыдзень пасьля шторму, які абрынуўся на поўнач краіны, піша Reuters.
Цыклён абрынуўся на самы паўночны рэгіён 12 лютага і прайшоў усходнім узьбярэжжам, наносячы шырокія разбурэньні. Прэм’ер-міністар Крыс Гіпкінс назваў «Габрыэль» найбуйнейшым стыхійным бедзтвам Новай Зэляндыі ў гэтым стагодзьдзі.
У нядзелю паліцыя паведаміла, што яшчэ два чалавекі загінулі ў Гокс-Бэй пры абставінах, зьвязаных з цыклёнам. Магчымыя і іншыя сьмяротныя выпадкі, сказаў Гіпкінс журналістам, заявіўшы, што 3216 чалавек былі ўратавалі, у той час як паліцыя спрабавала высьветліць статус больш чым 3000 іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ратавальнікі вярнуліся з Турэччыны, разам зь імі — 4 беларускі з 9 дзецьмі. Колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 45 тысячПарушана тэлекамунікацыя, у рэгіёне недахоп прэснай вады і пашкоджаныя дарогі, якія ўсё яшчэ абмяжоўваюць доступ да некаторых раёнаў.
Шмат ураджаю зьнішчана, а 28 000 дамоў па-ранейшаму застаюцца без электрычнасьці, сказаў прэм’ер.
Каманда ратавальнікаў зь Фіджы адправіцца ў Новую Зэляндыю, каб дапамагчы ў аднаўленьні, гэта адна з 12 прапаноў міжнароднай дапамогі, атрыманых да гэтага часу, сказаў Гіпкінс.
Ратавальнікі і вайскоўцы скідаюць важныя матэрыялы з дапамогай верталётаў у населеныя пункты, якія апынуліся ў тупіку. Вада затапіла дамы і фэрмы, змыла і пашкодзіла масты, загінула шмат жывёл.
Ёсьць паведамленьні аб марадэрствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца ўраду Новай Зэляндыі нечакана падала ў адстаўку пасьля 6 гадоў на пасадзе