Былая сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі прыняла запрашэньне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзеньню слуханьняў у Кангрэсе ЗША пра ролю Лукашэнкі ў вайне, а таксама слуханьняў па падтрымцы намаганьняў беларусаў па абароне незалежнасьці і пераходу да дэмакратыі, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Акрамя таго, Ціханоўская і Пэлосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі Рэспублікі Беларусь, якую праводзяць Расея і рэжым Лукашэнкі.
«Мы не дапусьцім паглынаньня Беларусі Расеяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытаньне Беларусі на „пасьля“. Сёньня беларусам патрэбная падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасьць», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прадставіла праект пашпарту новай Беларусі і заявіла, што пасьля дэмакратычных зьмен краіна выйдзе з саюзнай дзяржавы і АДКБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новаабраны прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл заявіў пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі