Навіны палітвязьняў: Мікіту Емяльянава зноў зьмясьцілі ў штрафны ізалятар і пазбавілі лістоў

Мікіта Емяьлянаў у судзе, архіўнае фота 12 лютага 2020 году

Па стане на 18 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 1443 чалавекі. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай, бо сваякі некаторых вязьняў просяць не надаваць ім такі статус, баючыся перасьледу.

Як паведамляе тэлеграм-канал @Emelianov161, з 7 лютага Мікіту Емяльянава ў чарговы раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар тэрмінам на 15 дзён.

Таксама паведамляецца, што яму блякуюць ліставаньне і 8 месяцаў не перадаюць са складу кнігі.

  • Анархіста Мікіту Емяльянава 11 сакавіка 2022 году асудзілі на два гады калёніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы за парушэньне правілаў унутранага распарадку), а канчаткова прызначылі па сукупнасьці прысудаў з улікам раней неадбытага пакараньня — 3,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту зьмяшчалі ў карцар або ШЫЗА агулам больш як на 7 месяцаў.
  • У сярэдзіне чэрвеня Емяльянава перавялі ў ваўкавыскую калёнію. З таго часу яго неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА і пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня. Са жніўня 2021 году Мікіту зьмяшчалі ў карцар або штрафны ізалятар агулам больш, чым на 7 месяцаў.
  • У сьнежні 2022 году праваабаронцы заявілі аб пагрозе жыцьцю анархістаў Емяльянава і Раманава ў ваўкавыскай калёніі: паводле праваабаронцаў, там «з дазволу адміністрацыі адбываюцца правакацыі, якія пагражаюць жыцьцю і здароўю вязьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы заявілі аб пагрозе жыцьцю анархістаў Емяльянава і Раманава ў ваўкавыскай калёніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: анархіст Емяльянаў у калёніі працуе на ачыстцы дроту, яму далі спатканьне са сваякамі