Суд Берасьця прызнаў «экстрэмісцкай» песьню Стыльскага «Экстрэміст»

Сьпявае Юры Стыльскі

Такое рашэньне было прынята 8 лютага. Песьню «Экстрэміст» напісаў і выканаў лідэр берасьцейскай панк-групы «Дай дарогу!» Юры Стыльскі.

Суд Ленінскага раёну Берасьця прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кліп і тэкст песьні «Экстрэміст» Юрыя Стыльскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Музыка прысьвяціў кампазыцыю «ўсім экстрэмістам 2020 году».


«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот; усё тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху бег ад вар’яцкіх прысудаў. Для ўсіх сьмелых беларусаў, якія, нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсій, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца. Наша возьме, па-любому! Жыве Беларусь!» — напісаў у апісаньні да кліпа Юры Стыльскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой кліп „Баю-бай“ паглядзелі ўсе мянты». Вялікая размова зь лідэрам «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Афіцыйная культура — гэта культура-імпатэнт, якая ніякіх сэнсаў не прадукуе». Чым дзяржава можа замяніць рэпрэсаваных музыкаў