Такое рашэньне было прынята з прычыны допуску да турніру расейскіх і беларускіх спартоўцаў пад сьцягамі і гімнамі сваіх краін. Краіны, якія абвясьцілі байкот, патрабуюць адхіліць Расею і Беларусь ад усіх чэмпіянатаў за ўзброенае ўварваньне на тэрыторыю Ўраіны.
Да байкоту далучыліся ЗША, Канада, Вялікая Брытанія, Чэхія, Ірляндыя, Фінляндыя і Швэцыя.
8 лютага Фэдэрацыя боксу ЗША на афіцыйным сайце арганізацыі выступіла з заявай, у якой паведаміла аб адмове амэрыканскіх камандаў ад удзелу ў мужчынскім і жаночым чэмпіянатах сьвету. Заява зьмяшчае шэраг прычын, але галоўнай зьяўляецца рашэньне Міжнароднай асацыяцыі боксу (IBA) дазволіць баксэрам з Расеі і Беларусі выступаць пад сваімі нацыянальнымі сьцягамі.
Жаночы чэмпіянат сьвету пройдзе 15–31 сакавіка гэтага году ў Нью-Дэлі, а мужчынскі — 1–14 траўня ў Ташкенце. На турніры, які будзе прымаць узбэцкая сталіца пад спонсарствам расейскага «Газпрома», агульная сума прызавых складзе 5,2 мільёна долараў (за першае месца ўзнагарода складзе 200 000 долараў, за другое — 100 000 долараў, за кожнага бронзавага прызэра — 50 000).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Скандынавіі і мэр Парыжу выказаліся супраць вяртаньня беларускіх і расейскіх спартоўцаў на АлімпіядуКіраўнік USA Boxing Майк Макэці зьвярнуў увагу, што ў баксэрскім турніры, які прайшоў ў Марракешы, расейцы выступалі пад сваім сьцягам і гімнам.
Ён таксама пералічыў і іншыя прэтэнзіі да IBA, зь якіх, на яго думку, удзел у чэмпіянатах сьвету «парушыць ня толькі санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК), зацьверджаныя 2 лютага, але і прынцыпы сумленнай гульні і празрыстасьці».
«Нягледзячы на неаднаразовыя асьцярогі, выказаныя Міжнародным алімпійскім камітэтам, і абяцаньні кіраўніцтва Міжнароднай баксэрскай асацыяцыі раскрыць крыніцы сваіх даходаў, МБА працягвае заставацца ў фінансавай залежнасьці ад расейскай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі «Газпром» (і/або даччыных кампаній «Газпрома», такіх як «Газпромбанк» «і „Газпром нефть“), супраць якой уведзены санкцыі ЗША, Эўрапейскага зьвязу, Вялікай Брытаніі, Канады, Швайцарыі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Украіны і іншых», — сказаў кіраўнік USA Boxing.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расею пазбавілі права правесьці чэмпіянат сьвету ў плаваньні ў 2025 годзе2 лютага 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што санкцыі супраць расейскіх і беларускіх спартоўцаў, якія былі зацьверджаныя ў 2022 годзе, не падлягаюць абмеркаваньню. «Згодна з гэтым санкцыям ніякія сьцягі, гімны, колеры або любая іншая ідэнтыфікацыя гэтых краін ня будуць дэманстравацца на якім-небудзь спартовым мерапрыемстве або сустрэчы, уключаючы месцы іх правядзеньня», гаварылася ў заяве камітэта.
Такое рашэньне было прынята ў сувязі з гібельлю многіх украінскіх баксэраў і трэнэраў у боксе ў выніку ўзброенай агрэсіі РФ на тэрыторыі Ўкраіны. Кіраўнік USA Boxing нагадаў аб сьмерці заслужанага трэнэра Украіны ў боксе Міхаіла Караноўскага, які загінуў у студзені сёлета ў сваёй кватэры ў адным з шматпавярховікаў у Дняпры, у які трапіла расейская ракета.
Акрамя таго, у сьпісе прэтэнзій Фэдэрацыі боксу ЗША пазначана парушэньне працэдуры адбору судзьдзяў, спонсарства «Газпрома», які знаходзіцца пад санкцыямі, «непразрыстыя» бюджэты і неаднолькавыя прызавыя мужчын і жанчын (прызэры-мужчыны атрымліваюць больш за жанчын).
Усьлед за ЗША Фэдэрацыя боксу Ірландыі таксама прыняла рашэньне адмовіцца ад удзелу ў мужчынскім і жаночым чэмпіянатах сьвету з прычны допуску туды расейскіх спартоўцаў пад сьцягам краіны.
Прэзыдэнт Асацыяцыі боксу Чэхіі Марэк Шымак пацьвердзіў намер зборнай Чэхіі байкатаваць чэмпіянат сьвету ў боксе. У інтэрвію Sport.cz ён назваў гэты крок падтрымкай Украіны і рэакцыяй на тое, што Міжнародная асацыяцыя боксу застаецца пад кіраваньнем расейца Умара Крамлёва, які зьвязаны з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Кіраўнік баксэрскай асацыяцыі Швэцыі Пер-Аксель Шахольм заявіў, што краіна далучаецца да байкоту чэмпіянату сьвету ў боксе, калі на турніры будуць выступаць расейскія і беларускія спартоўцы. Фэдэрацыя боксу Канады таксама далучылася да байкоту жаночага і мужчынскага чэмпіянатаў сьвету праз удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Украіны зьвярнуўся ў МАК: прапанова дапусьціць спартоўцаў з Расеі і Беларусі на Алімпіяду — непрыхаваная падтрымка вайны