Прысуд у справе будзе абвешчаны 17 лютага ў 12:00 у адкрытым рэжыме.
31 сьнежня Аляксандар Капшуль абвясьціў галадоўку супраць парушэньня заканадаўства падчас яго ўтрыманьня ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца ўжо 47 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён ня піў нават вады.
Капшуля затрымалі 25 верасьня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.
Як паведамляе @rabochyruh, з 10 лютага Аляксандар знаходзіцца ў карцары СІЗА №3.
Капшуля затрымалі 25 верасьня 2021 году на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія тайна вывезьлі яго ў Менск. Паводле зьвестак праваабаронцаў, у палітвязьня была зламаная нага і пашкоджаная рука.
- «Рабочы рух» узьнік у 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідэры і актывісты страйкаў 2020 году. Справай «Рабочага руху» займаўся КДБ. Падставай для яе завядзеньня сталі спробы арганізаваць страйк на буйных прамысловых прадпрыемствах.
Суд над «Рабочым рухам»
Суд па справе «Рабочага руху» праходзіць у Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада. Фігурантамі справы зьяўляюцца адразу 10 палітвязьняў — Аляксандар Капшуль, Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька.
Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі. Працэс разглядае судзьдзя Аляксандар Піскуноў.
Усе 10 палітвязьняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве. Таксама яны адмовіліся даваць паказаньні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга сьледзтва ў КДБ.
27 сьнежня працэс усправе «Рабочага руху» закрылі да вынясеньня прысуду, піша «Вясна». 27 сьнежня стала вядома, што ўсе фігуранты справы адмовіліся даваць паказаньні ў судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтуховіч — 74 дні, Казулін — 53, Лосік — 42. Найгучнейшыя і пасьпяховыя галадоўкі ў гісторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандар Капшуль ужо 41 дзень трымае галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у справе «Рабочага руху» зрабілі закрытым