Найбольшыя страты панесьлі ў СЭЗ «Магілёў» і «Горадня-Інвэст». Зьнізілася і колькасьць рэзыдэнтаў.
Чысты прыбытак свабодных эканамічных зон (СЭЗ) Беларусі за 2022 год зьнізіўся на 312 млн рублёў (з 2 млрд 68,9 млн да 1 млрд 756,9 млн; –15,1%), сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Прыбытак вырас у трох СЭЗ: «Берасьце» — на 200,9 млн рублёў у параўнаньні з вынікамі 2021 года (+73,9%), «Гомель-Ратон» — на 80,5 млн (+30,6%), «Менск» — на 162 млн (+30%).
У СЭЗ «Віцебск» і «Магілёў» прыбытак зьнізіўся на 16,8 млн (–9,8%) і 286,9 млн рублёў (–73%) адпаведна. Зона «Горадня-Інвэст» спрацавала са стратай у 22,6 млн рублёў (у 2021-м быў прыбытак 429,1 млн).
На 1 студзеня 2023 года ў свабодных эканамічных зонах Беларусі было 427 рэзыдэнтаў (на 1 студзеня 2022-га — 432; –11,6%):
- «Менск» — 106 рэзыдэнтаў (113),
- «Горадня-Інвэст» — 77 рэзыдэнтаў (73),
- «Берасьце» — 75 рэзыдэнтаў (73),
- «Гомель-Ратон» — 67 (70),
- «Віцебск» — 57 (54),
- «Магілёў» — 45 (49).