«Неапазнаныя на той момант самалёты наблізіліся да зоны адказнасьці NATO ў Польшчы з боку Калінінграду, — гаворыцца ў заяве міністэрства. — Аказалася, што гэта тры самалёты: расейскі Іл-20М у суправаджэньні двух Су-27. Галяндзкія F-35 суправаджалі групу з адлегласьці і перадалі суправаджэньне партнэрам па NATO».
Міністэрства абароны Расеі не адказала на просьбу «Reuters» аб камэнтары. Мінабароны Нідэрляндаў паведаміла, што ў лютым і сакавіку ў Польшчы будуць знаходзіцца восем галяндзкіх зьнішчальнікаў F-35.
Перахоп расейскіх зьнішчальнікаў пацьвердзіла ў інтэрвію polsatnews.pl прэс-аташэ Апэратыўнага камандаваньня Узброеных сіл капітан Эва Злотніцка. Яна дадала, што ў такіх выпадках гэта стандартная працэдура, і расейскія самалёты знаходзіліся ў міжнароднай прасторы, межы NATO яны не парушалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча са згоды NATO можа датэрмінова даць Украіне зьнішчальнікі F-16