Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў працу яшчэ аднаго прыватнага мясакамбінату — Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Царь-Мясо», што ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне.
Кантралёры знайшлі парушэньні вэтэрынарна-санітарных і санітарных патрабаваньняў да якасьці і бясьпекі харчовай прадукцыі.
З кастрычніка 2022 году КДК праверыў больш за 20 прыватных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Прыпынена работа 7 зь іх, з рэестру вытворцаў выключылі больш як 50 камэрцыйных арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буйны беларускі вытворца яек спыніў экспарт у Расею. Самім не хапаеМясаперапрацоўчае прадпрыемства ў Бялынічах стала другім закрытым за апошнія дні. У канцы студзеня КДК спыніў дзейнасьць ТАА «Мясакамбінат № 5», што ў вёсцы Міцькаўшчына Аршанскага раёну.
На мясакамбінаце не былі падзелены сыстэмы збору вытворчых і гаспадарча-бытавых сьцёкавых водаў, таксама не было падключэньня да агульнагарадзкой каналізацыі. Пры гэтым у прадпрыемства адсутнічала ўласная сыстэма ачышчальных збудаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У крамах ёсьць, цана нібы не зьмянілася». Дзяржава зноў узялася за кураціну