Вядомага прадпрымальніка, колішняга ўладальніка сеткі «Трайпл», футбольнага клюбу «Дынама-Менск» і шэрагу іншых актываў Юрыя Чыжа абвінавацілі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве.
Прысуд па справе Юрыя Чыжа агучылі сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, піша «Народная воля»
Бізнэсоўца Чыжа абвінавачвалі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасьцяў па справе няшмат.
Па некаторых высунутых раней абвінавачаньнях Чыжа памілавалі. Як вынікае з прысуду, які зачытаў судзьдзя Валеры Есьман, ад адбываньня ў калёніі Юрыя Чыжа вызвалілі – ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакараньня тое, што ён ужо адседзеў.
Бязь зьменаў пакінулі забарону на выезд з краіны – да ўступленьня судовага рашэньня ў законную сілу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы судовы працэс у справе Юрыя Чыжа аб’явілі закрытым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’я Дзьмітрыя Лукашэнкі замяшаная ў афэры на суму каля 200 млн даляраў, — Беларускі расьсьледніцкі цэнтар