Аляксандра Захарык ўдзельнічала ў адборах на «Эўрабачаньне» ад Беларусі.
Сьпявачку Аляксандру Захарык перавялі ў СІЗА-1, супраць яе распачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Яе затрымалі 30 студзеня, дома прайшоў ператрус.
Аляксандра выступала з гуртом «Apple Tea», працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў праекце «Голас» і адборах на «Эўрабачаньне» ад Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня маю тлумачэньня, чаму мяне не забралі». Інтэрвію зь Пітам Паўлавым пра пратэсты, музыку і пераезд у ПольшчуРэпрэсіі супраць музыкаў
У студзені 2023 году сілавікі затрымалі:
- музыку Аляксандра Бурака з Магілёва. Яму прысудзілі 10 дзён арышту;
- барда Андрэя Мельнікава з Гомля. Яго арыштавалі да 5 лютага.
- На віцебскага музыканта і арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага завялі крымінальную справу;
- У сярэдзіне студзеня пад адміністрацыйны арышт адправілі вулічнага музыку, які граў «Воины света».
- 20 студзеня музычны гурт Tor Band упершыню ў Беларусі прызналі «эстрэмісцкім фармаваньнем». На трох удзельнікаў гурта завялі крымінальныя справы.