43-гадовага жыхара Воршы Андрэя Рускіх, якога расейская паліцыя затрымала ў траўні 2022 году ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер ён будзе знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебску пакуль пройдуць сьледзтва і судовы разгляд ягонай крымінальнай справы.
Улады вінавацяць Андрэя ў «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК Беларусі) і «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК Беларусі).
Экстрадаваць Рускіх у Беларусь пастанавіў суд у Санкт-Пецярбургу ў сьнежні 2022 году. Усе хадайніцтвы абароны аб прыпыненьні вядзеньня ў сувязі з наяўнасьцю часовых мер КПЧ ААН, а таксама аб звароце ў Канстытуцыйны суд з мэтай праверкі артыкулаў 253 і 463 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, суд адхіліў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Баўгарыі адмовіўся выдаць уладам Беларусі ўкраінскага добраахвотніка, экстрадыцыі якога яны дамагаліся праз ІнтэрполУ хадайніцтве аб прадастаўленьні часовага прытулку ў РФ беларускаму псыхолягу адмовілі.
Праваабаронцы паведамлялі, што Рускіх затрымалі за камэнтары пра вайскоўцаў і Лукашэнку. Сутнасьць камэнтароў невядомая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь выдала Казахстану падазраванага ў масавых беспарадках ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН прызнала незаконным арышт блогера Лапшына ў Беларусі і перадачу яго Азэрбайджану ў 2016 годзе