Што адбываецца на пераходзе Баброўнікі — Бераставіца, дзе Польшча спыніла рух. Фотарэпартаж Свабоды

Цяпер даступныя для легкавых машын адзін легкавы і адзін грузавы пераходы на мяжы з Польшчай у Берасьці.

У 2021 годзе пасьля пачатку міграцыйнага крызісу Польшча закрыла пераход Брузгі—Кузьніца, пазьней спыніла рух у трох больш дробных пераходах.

10 лютага а 12 гадзіне польскага часу Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца.

Памежны пераход Баброўнікі (польска-беларуская мяжа). 10 лютага 2023 году

Яшчэ з раніцы польска-беларускі пункт пропуску стаў амаль бязьлюдны.

Памежны пераход Баброўнікі. 10 лютага 2023 году

Грузавыя аўто пакінулі чаргу яшчэ 9 лютага, адразу пасьля заявы міністра ўнутраных спраў Польшчы пра закрыцьцё памежнага пераходу ў Баброўніках.

Памежны пераход Баброўнікі (польска-беларуская мяжа). 10 лютага 2023 году

За дзьве гадзіны да афіцыйнага закрыцьця польская паліцыя перакрыла пад’езд да шлягбаўму, дзе ў той час яшчэ стаялі аўто і чакалі, каб праехаць.

Памежны пераход Баброўнікі (польска-беларуская мяжа). 10 лютага 2023 году

Роўна а 12 гадзіне мясцовага часу паліцыя абвесьціла, што памежны пераход закрыты і пачала разварочваць машыны, якія засталіся ў чарзе.

Памежны пераход Баброўнікі

Беларускі рэйсавы аўтобус на памежным пераходзе Баброўнікі. 10 лютага 2023 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер Польшчы ня выключыў, што закрыюць іншыя пераходы на мяжы зь Беларусьсю. Іх засталося два

Баброўнікі. 10 лютага, 2023 году

Памежны пераход Баброўнікі (польска-беларуская мяжа). 10 лютага 2023 году

Закрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць

  • У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
  • У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
  • 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
  • Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.

Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка

  1. Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
  2. Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
  3. Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
  4. Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
  5. Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
  6. Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
  • Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
  • На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
  • Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
  • 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.