Палітвязень Іван Андрушойць на волі

Палітзьняволеныя Аляксей Самусенка, Кім Самусенка, Іван Андрушойць, Павал Дрозд. Ілюстрацыйнае фота.

Палітвязень Іван Андрушойц выйшаў на волю, адбыўшы ў зьняволеньні 2 гады, 2 месяцы і 4 дні.

Як нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна», Івана Андрушойця абвінавацілі паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Іван — фігурант «справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Менгарвыканкаму».

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага праграмнага забесьпячэньня атрымалі доступ да кампутарных сыстэм КУП „ЦІТ Менгарвыканкаму“ і ГУУС Менгарвыканкаму, што пацягнула за сабой парушэньне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнесьлі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд аб «узломе» кампутарнай сыстэмы Менскага гарвыканкаму зрабілі закрытым

Прысуд Івану Андрушойцю агучылі ў судзе Заводзкага раёну Менску 28 студзеня 2021 году — 3,5 гады калёніі. Па выніках апэляцыі палітвязьню зьмянілі прысуд — скарацілі да трох гадоў.

У траўні 2022 году Івана этапавалі ў бабруйскую калёнію № 2, адміністрацыя якой зьмясьціла Івана ў ПКТ да заканчэньня тэрміну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьні Яўген Дамарацкі і Дзьмітры Новік цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на волю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лютага: вырак у Менску за абразу Лукашэнкі, затрыманьне пэнсіянэркі ў Гомлі