Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён ня піў нават вады, паведамляе «Вясна».
Аляксандар Капшуль — адзін з фігурантаў так званай справы «Рабочага руху». Яго затрымалі 25 верасьня 2021 году на тэрыторыі Расеі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія тайна вывезьлі яго ў Менск. Паводле зьвестак праваабаронцаў, у палітвязьня была зламаная нага і пашкоджаная рука.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у справе «Рабочага руху» зрабілі закрытымСуд па справе «Рабочага руху» праходзіць у Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада. Фігурантамі справы зьяўляюцца адразу 10 палітвязьняў — Аляксандар Капшуль, Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька.
Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі. Працэс разглядае судзьдзя Аляксандар Піскуноў.
Усе 10 палітвязьняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве. Таксама яны адмовіліся даваць паказаньні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга сьледзтва ў КДБ.
27 сьнежня працэс усправе «Рабочага руху» закрылі да вынясеньня прысуду, піша «Вясна». 27 сьнежня стала вядома, што ўсе фігуранты справы адмовіліся даваць паказаньні ў судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе фігуранты справы «Рабочага руху» на судзе адмовіліся даваць паказаньні