Кампанія SpaceX распачала крокі, каб не дапусьціць выкарыстаньні ўкраінскімі вайскоўцамі спадарожнікавага інтэрнэт-сэрвісу Starlink для кіраваньня дронамі ў баявых дзеяньнях супраць расейскіх сіл у рэгіёне, заявіла 8 лютага прэзыдэнт і галоўны апэрацыйны дырэктар SpaceX Гвін Шотвэл на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне.
«Украінцы выкарыстоўвалі яго [Starlink] такім чынам, які... не быў прадугледжаны якімі-небудзь пагадненьнямі», сказала Шотвэл спаслаўшыся на паведамленьні аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі сэрвіс Starlink для кіраваньня дронамі.
Шотвэл адмовілася ўдакладніць, якія меры былі прыняты ў сувязі з гэтым SpaceX.
«Ёсьць рэчы, якія мы можам зрабіць, каб абмежаваць гэтыя магчымасьці, — сказала Шотвэл. — Ёсьць рэчы, якія мы можам зрабіць і ўжо зрабілі».
Выкарыстаньне Starlink для кіраваньня дронамі выходзіць за рамкі пагадненьня SpaceX з урадам Украіны, сказала Шотвэл, дадаўшы, што кантракт прызначаны для гуманітарных мэтаў, такіх як прадастаўленьне шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт бальніцам, фінансавым установам і сем’ям, якія пацярпелі ад расейскага ўварваньня.
Украіна эфэктыўна выкарыстоўвала беспілотныя лятальныя апараты для выяўленьня пазыцый суперніка, вядзеньня далёкага агню і скіду бомбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча перадала Ўкраіне больш за 1,5 тысячы сыстэмаў Starlink ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск заявіў, што працягне аплачваць Starlink для Украіны