У Беларусі на сёньня 1449 палітычных зьняволеных.
Шматдзетны бацька Віталь Жук, які адсядзеў 1,5 года за абразу Лукашэнкі, сустрэўся зь дзецьмі.
Мужчына ўзьяднаўся са сваёй сям’ёй у Італіі — тут Віталь, ягоная жонка і чацьвёра дзяцей будуць шукаць прытулку і абароны, паведаміла «Народная амбасада Беларусі ў Італіі».
Віталя асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за камэнтар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакараньне ў бабруйскую калёнію № 2. Палітвязьня двойчы зьмяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму», а потым на пяць месяцаў адправілі ў памяшканьне камэрнага тыпу.
Пакуль Віталя ўтрымлівалі ў калёніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень, былы сьледчы Аляксандар Антанюк цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены жыхар Магілёва Валадар Цурпанаў выйшаў на волю