У Беларусі завялі крымінальную справу супраць сеткі крамаў нізкіх цэнаў «Цюбецейка» за нясплату падаткаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што сетка крамаў нізкіх цэн «Цюбецейка» стварыла «нядобрасумленную канкурэнцыю» дзяржаўным прадпрыемствам лёгкай прамысловасьці.

Сьледчыя органы распачалі крымінальную справу супраць кіраўніцтва сеткі крамаў нізкіх цэн «Цюбецейка» за нясплату падаткаў. У крамах прадавалі адзеньне і абутак, паведаміў Камітэт дзяржкантролю.

Уладальніка сеткі КДК затрымаў з ужываньнем спэцатраду АМАП.

Крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў пачалі за схему, «згодна зь якой большая частка грашовых сродкаў, што атрымліваюцца ад пакупнікоў за рэалізаваны тавар, хавалася ад падаткаабкладаньня (не прабівалася праз касавыя апараты).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас нельга параўноўваць зь беларускімі «іпэшнікамі». Як працуюць «узбэцкія» крамы таннага адзеньня

У выніку, як пішуць кантралёры, «мэханізм працы дазваляў ствараць нядобрасумленную канкурэнцыю айчынным вытворцамі тавараў лёгкай прамысловасьці».

Таксама КДК сьцьвярджае, што 150 работнікам 11 гандлёвых аб’ектаў выплачвалася заработная плата «ў канвэртах». Цяпер дзейнасьць сеткі прыпынілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі праверылі азіяцкія крамы, на якія прадпрымальнікі скардзіліся ў адміністрацыю Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржкантроль паведаміў, што за завышэньне цэнаў у Беларусі пакаралі 812 чалавек