У Расеі загінуў камандзір атраду так званай «народнай міліцыі ЛНР» Ігар Мангушаў, піша «РИА Новости». Расейскаму выданьню аб гэтым паведаміў паплечнік забітага.
Летам 2022 году падчас выступу Мангушаў заклікаў забіваць украінцаў і ўсіх, хто лічыць сябе такім. Тады ў яго руках быў чэрап меркаванага абаронцы «Азоўсталі».
«Наша вайна — гэта ня проста вайна зь людзьмі з крыві і плоці. Наша вайна — гэта вайна з ідэяй. З ідэяй Украіны як антырасейскай дзяржавы. Чаму ня можа быць ніякага прымірэньня? Украіна павінна быць дэўкраінізаваная. Расейскія землі „Маларосіі“ павінны быць вернутыя назад», — сказаў тады баявік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі прапагандыст з чэрапам у руках заклікаў «зьнішчыць усіх, хто лічыць сябе ўкраінцамі». Украіна зьвярнулася ў ААНУкраіна тады зьвярнулася ў ААН, але далейшага розгаласу сытуацыя не атрымала.
Паводле зьвестак расейскага выданьня, Мангушава паранілі некалькі дзён таму стрэлам у галаву.
Ігар Мангушаў ваяваў на паўднёвым усходзе Ўкраіны, некаторы час быў адным з кіраўнікоў ПВК «Янот». Ён быў лідэрам расейскага нацыяналістычнага руху «Сьветлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстаньня літары «Z» як сымбаля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты ідэнтыфікавалі вагнэраўца, які камандаваў штурмам Салядару. Ім аказаўся судзімы за махлярства экс-афіцэр спэцназу ГРУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я на Расеі паставіў крыж». Як расейскія грамадзяне ваююць за Ўкраіну ў складзе легіёну «Свабода Расеі»