Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прапагандыст з чэрапам у руках заклікаў «зьнішчыць усіх, хто лічыць сябе ўкраінцамі». Украіна зьвярнулася ў ААН


Плякат з антываеннай акцыі ў Каліфорніі, люты 2022
Плякат з антываеннай акцыі ў Каліфорніі, люты 2022

На відэа, якое зьявілася сёньня ў сацыяльных сетках, расейскі прапагандыст Ігар Мангушаў выступае са сцэны, трымаючы ў руках чалавечы чэрап ці яго муляж. Мангушаў сьцьвярджае, што гэта чэрап аднаго з украінскіх абаронцаў «Азоўсталі».

«Наша вайна – гэта ня проста вайна зь людзьмі з крыві і плоці. Наша вайна – гэта вайна з ідэяй. З ідэяй Украіны, як антырасейскай дзяржавы. Чаму ня можа быць ніякага прымірэньня? Украіна павінна быць дэўкраінізаваная. Рускія землі «Маларосіі» павінны быць вернутыя назад», – гаворыць Мангушаў.

Па словах Мангушава, расейцам пляваць, «колькі трэба забіць» украінскіх салдат, і «як іх трэба забіць». Ён заявіў, што ўсіх носьбітаў «ідэі», пра якую ён разважаў да гэтага, неабходна зьнішчыць.

У сувязі з апублікаваным у сацыяльных сетках ролікам упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзьмітро Лубінец зьвярнуўся да кіраўніка групы па высьвятленьні фактаў Сьледчай камісіі ААН паЎкраіне Оле Солванга. «Нагадаю, што калі людзі гінуць падчас вайны, зь іх целамі трэба абыходзіцца з павагай і годнасьцю, незалежна ад таго, зьяўляецца загінулы цывільнай асобай або вайскоўцам. Парэшткі невядомых павінны быць ідэнтыфікаваныя. Павага да памерлых – гэта ня проста гуманізм і клопат аб сваяках загінулых. Гэта міжнародныя стандарты, выкананьне якіх гарантуе, што тыя, хто загінулі, ня будуць папаўняць сьпіс зьніклых бязь вестак», – напісаў Лубінец у Фэйсбуку.

  • Ігар Мангушаў ваяваў на паўднёвым усходзе Ўкраіны, некаторы час быў адным з кіраўнікоў ПВК «Янот». Ён зьяўляецца лідэрам расейскага нацыяналістычнага руху «Сьветлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстаньня літары «Z» як сымбаля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG