«Беларусьфільм» выклаў абноўленую вэрсію «Дзікага паляваньня караля Стаха»

Арлен Кашкурэвіч, ілюстрацыя да аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»

Студыя «Беларусьфільм» выклала на YouTube абноўленую вэрсію фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979) з палепшанай якасьцю выявы і гуку.

Лічбавую рэстаўрацыю стужкі з палепшанай якасьцю выявы і гуку зрабілі на студыі «Беларусьфільм» на замову Міністэрства культуры, паведамляе Zerkalo.

Як нагадвае Zerkalo, фільм па матывах напісанай у 1964 годзе аповесьці Ўладзімера Караткевіча выйшаў у 1979 годзе і быў узнагароджаны шэрагам міжнародных прэмій. Рэжысэр карціны — Уладзімір Рубінчык, у галоўных ролях сыгралі Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альберт Філозаў, Раман Філіпаў.

У 2021 годзе брытанскі сайт аб культуры і забаўках WhatCulture уключыў стужку «Дзікае паляваньне караля Стаха» у сьпіс дзесяці савецкіх і расейскіх хорар-фільмаў, якія абавязкова вартыя прагляду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яшчэ стаяць ліпы на беразе Дняпра, пад якімі выпівалі Караткевіч з Барадуліным»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Добры народ у руках такой поскудзі». 10 актуальных цытат Уладзімера Караткевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр расейскі актор, які сыграў герояў Быкава і Караткевіча