Старшыня «Белай Русі» Алег Раманаў у інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі сказаў, што партыю пачнуць будаваць «з нуля».
«Новая партыя будзе самастойнай сілай, накіраванай на вырашэньне тых вострых праблем, якія сёньня стаяць і перад нашым грамадзтвам, і ў цэлым у сьвеце».
Партыю вырашылі стварыць, як лічыць Раманаў, бо «адчулі неабходнасьць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці».
7 лютага прайшоў арганізацыйны сход для стварэньня партыі.
А існаваць будучая партыя будзе «дзеля таго, каб Беларусь аказалася востравам стабільнасьці, парадку, росквіту і посьпеху».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які прадугледжвае перарэгістрацыю партый«Белую Русь» стварылі ў 2007 годзе адразу як грамадзкую арганізацыю, якая падтрымлівае Лукашэнку. Першым старшынём аб’яднаньня быў Аляксандар Радзькоў, падчас працы якога міністрам адукацыі істотна зьнізілася колькасьць беларускамоўных школ, а прадмет «Гісторыя Беларусі» пачалі выкладаць і на расейскай мове.
У 2018–2022 гг. аб’яднаньне ачольваў Генадзь Давыдзька, адзін з ініцыятараў нядаўна прынятага закону аб перарэгістрацыі палітычных партый.
З 2022 году «Белую Русь» узначальвае Алег Раманаў, які лічыць, што палітычныя партыі «павінны стаяць на канструктыўнай, стваральнай, прадзяржаўнай і пранароднай пазыцыі».
Аб пераўтварэньні «Белай Русі» ў палітычную партыю гаварылі і раней, але супраць выступаў Лукашэнка. Цяпер вырашылі, што такая партыя будзе, але застанецца і грамадзкае аб’яднаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК анансаваў падрыхтоўку да новых выбараў у Беларусі